Зміцер Колас запачаткаваў кніжную серыю «Паэты планеты»

Творы Сапфо, Петраркі, Рансара, Шэкспіра, Гётэ, Габрыэлы Містраль падаюцца ў найлепшых перакладах прадстаўнікоў некалькіх перакладчыцкіх пакаленняў – ад Уладзіміра Дубоўкі і Юркі Гаўрука да Ганны Янкуты і Антона Францішка Брыля. Усе выданні маюць зручны кішэнны фармат, сярэдні кошт аднаго асобніка – тры з паловай дэнамінаваныя рублі.

У планах выдаўца на найбліжэйшы час выданне ў серыі шэдэўраў лірыкі Рыльке, Умара Хаяма, Катула, Гёльдэрліна, Каханоўскага, Апалінэра, Катры Валы… Усяго разам мяркуецца выдаць каля 75 кніг серыі.

Усе кніжкі маюць арыгінальнае афармленне, распрацаванае колішнім выпускніком Коласаўскага ліцэя Марцінам Русецкім.

"Наша Ніва"