Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе кліп "Мама" да Дня нараджэння Генадзя Бураўкіна

- Гэта песня - споведзь перад мамай, і пажаданне доўгага жыцця і для маёй, і для якой-кольвек мамы, - кажа спявак. - Па-беларуску шырокавядомай песні пра матулю няма, таму для мяне было важна гэта зрабіць. Кліп не багаты, але, як па мне, кранальны. 

Вайцюшкевіч зазначае, што гэты кліп і песня - і знак падзякі паэту.

Генадзь Бураўкін і яго мама Феадосія Ягораўна. Фота Глеба Лабадзенкі 

Мама самога Бураўкіна пайшла ў лепшы свет сёлета, зусім крыху не дажыўшы да 101 года. 

tut.by