«Знахар» Далэнгі-Мастовіча — новы пераклад «ПрайдзіСвету»

Электроннае выданне падрыхтаванае сумесна з выдавецтвам “Логвінаў” і парталам беларускіх электронных кніг kniharnia.by. Набыць кнігу можна тут:

“Знахар” — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 – 1939) – польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. На беларускую мову перакладзены ўпершыню. Гэтае выданне — вынік творчага эксперыменту, які меў на мэце даследаваць магчымасці калектыўнага перакладу.

“Знахар” Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча — чацвертая кніга ў электроннай серыі “Калекцыя “ПрайдзіСвета”. Неўзабаве чакаецца таксама выданне папяровай версіі рамана ў выдавецтве “Логвінаў”.

Паводле прэс-рэлізу