Знішчана шыльда Дома літаратараў

Пано вісела на фасадзе і ўтрымлівала надпіс "Дом літаратара". Шыльду знішчылі напрыканцы мінулага тыдня: рабочыя падагналі пад’ёмны кран, залезлі ў люльку і проста кувалдамі разбілі гістарычны надпіс. Кавалкі былога пано і цяпер валяюцца каля будынка.
На чый загад гэта было зроблена, невядома. У
будынку па Фрунзе, 5 цяпер знаходзіцца некалькі ўстановаў — Саюз пісьменнікаў
Беларусі, Тэатр юнага гледача (часова, пакуль у іх будынку ідзе рамонт),
рэстаран “Стары Тыфліс”, грамадская прыёмная праўладнага грамадскага
аб’яднання “Белая Русь”. Належыць Дом літаратара Галоўнаму гаспадарчаму
ўпраўленню Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Цяпер на месцы пано - пляма.
Дом літаратараў збудавалі ў Мінску для Саюза беларускіх пісьменнікаў у 1976 г. на загад тагачаснага кіраўніка рэспублікі Пятра Машэрава. У 2006 г. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" быў выселены адтуль канчаткова і пазбаўлены юрыдычнага адрасу.
Паводле euroradio.fm