З'явіўся № 34 «Кніганошы»

Адкрывае нумар “Кніганошы” матэрыял з першай прэс-канферэнцыі сёлетняй лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч.

У выпуску таксама змешчаны рэпартажы з цырымоніі ўзнагароджання фіналістаў Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна, а таксама водгук на кнігі ўспамінаў пра Ларысу Геніюш “Духу магутныя чары…”, што нядаўна была падрыхтаваная Міхасём Скоблам і выйшла ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка” выдавецтва “Лімарыус”.

Большую частку новага выпуску “Кніганошы” традыцыйна займае бібліяграфічнае апісанне новых беларускіх кніжак, выпушчаных незалежнымі выдаўцамі: “Кнігазборам”, “Лімарыусам”, “Медысонтам”, “А. М. Вараксіным”, “Папуры”, Змітром Коласам і інш. Да кожнай кнігі дададзеная кароткая анатацыя.

Спампаваць нумар

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"