З'явіўся кароткі спіс намінантаў на літаратурную прэмію "Дэбют"

Проза


1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
2. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
3. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

Паэзія

1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
2. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
3. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Пераклад

1. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
2. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
3. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Павел Анціпаў, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Наталка Харытанюк.

Абвяшчэнне лаўрэатаў і ўручэнне прэміі “Дэбют” адбудзецца 4 сакавіка ў 19:00 у Галерэі “Ў”.

Прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра