Аўтарка «Пенелапіяды» атрымала прэстыжную ўзнагароду

Маргарэт Этвуд з узнагародай. Фота: Aaron Chown/PA Pool via AP
Маргарэт Этвуд атрымала прэстыжную ўзнагароду Ордэн Кавалераў Гонару з рук каралевы Лізаветы ІІ.

Лаўрэатка Букераўскай прэміі была ўганараваная за істотны ўнёсак у развіццё літаратуры.

Пасля цэрэмоніі ўручення, якая адбылася ў мінулую пятніцу, Этвуд падзялілася ўражаннямі: «Калі ты бачыш, які шчыльны графік у каралевы не зважаючы на ейны век, то гэта кожнага матывуе рухацца наперад».

Маргарэт Этвуд – пісьменніца, паэтка, крытык, даследчыца літаратуры. Двойчы лаўрэатка Букераўскай прэміі: у 2000 годзе за раман «Сляпы забойца» і сёлета за раман «Запаветы».

На беларускую мову перакладзены раман Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда», які зрабілі Марыя Мартысевіч і Вольга Калацкая. Кніга выйшла ў выдавецтве Логвінаў.



ЧЫТАЙ ТАКСАМА: «ЗАПАВЕТЫ» І «ДЗЯЎЧЫНА, ЖАНЧЫНА, АСТАТНІЯ»: НАЗВАНЫ ГАЛОЎНЫЯ АНГЛАМОЎНЫЯ РАМАНЫ


Apnews