Навіны

Стаў вядомы склад журы Прэміі Цёткі 2019, які сёлета абярэ пераможцаў у намінацыях “Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў” і “Найлепшае мастацкае афармленне кнігі”.

Літаратурнае журы

Андрэй Жвалеўскі — пісьменнік, сцэнарыст. У галіне літаратуры для дзяцей і падлеткаў вядомы кнігамі, напісанымі ў суаўтарстве з Яўгеніяй Пастэрнак ("Гімназія №13", серыя кніг "М+Ж").

Алена Казлова (Анка Упала) — пісьменніца, перакладчыца. Аўтарка кніг "Дрэва энталіпт" (2012) і "На заснежаны востраў" (2017). Перакладчыца кнігі для дзяцей Цімы Парвэлы "Эла і сябры" (2017).

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская — перакладчыца шведскай дзіцячай літаратуры, дырэктарка выдавецтва "Коска". Перакладала кнігі пра Маму Му, Пэтсана і Фіндуса, Віту Белую Крэску, Ёрдзіса і інш.

Людміла Рублеўская — пісьменніца, паэтка, крытык, рэдактарка. Лаўрэатка прэміі "Залаты апостраф", Нацыянальнай літаратурнай прэміі. 

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, аўтар зборніка вершаў для дзяцей “Нататкі таткі”, за якую атрымаў прэмію "Кніга году 2016".



 Мастацкае журы

Васіліса Паляніна — мастачка, ілюстратарка кніг і часопісаў, аўтарка ілюстрацый да “Казак” братоў Грымаў.

Валерый Славук — мастак, ілюстратар, педагог, прафесар, аўтар ілюстрацый да кніг “Піліпка-сынок”, “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, “Чароўны свет” і інш., лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Павел Татарнікаў — мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, пераможца шматлікіх конкурсаў і прэмій, лаўрэат Прэміі Цёткі за мастацкае афармленне кнігі Уладзіміра Арлова "Айчына: маляўнічая гісторыя".

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Падаць кнігу на прэмію можна да 31 студзеня 2018 года праз афіцыйны сайт ciotka.by. 

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка, а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі", Валер Гапееў за кнігу "Мая мілая ведзьма" і Лізавета Лянкевіч за афармленне "Азбукі" Рыгора Барадуліна.


[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------