Навіны

Журы прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з доўгім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду. У яго ўвайшлі:

Уладзімер Арлоў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Надзея Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай". Выдавецтва “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»”, Беласток.
Вера Бурлак "Фантазюркі". Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Марыя Мартысевіч "Сарматыя". Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Кацярына Масэ "Беланоч". Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, Мінск.
Алег Мінкін "Мяне тут не было". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Людка Сільнова "Матылёк на кары дрэва". Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Галіна Сіўчанка "Зоў звычаю". Выдавецтва “Медысонт”, Мінск
Уладзімір Сцяпан "Папяровая шапка". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Віктар Сямашка "Ромб". Выдавецтва “Agencja Wydawnicza Ekopress”, Беласток.

У мінулыя гады доўгі спіс у прэміі за найлепшую кнігу паэзіі не прадугледжваўся, але сёлета была рэкордная колькасць заявак — 27 кніг. Таму аргакамітэт прэміі і сябры журы вырашылі дадаткова стварыць доўгі спіс, каб адзначыць усе вартыя паэтычныя зборнікі з поўнага спіса.

Кароткі спіс прэміі будзе вядомы напрыканцы жніўня, а пераможца будзе названы на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 10 верасня (час і месца ўручэння прэміі ўдакладняюцца).

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Марыяна Кіяноўская, літаратуразнаўца і доктар філалагічных навук Анжэла Мельнікава, паэтка і бард Лера Сом, паэт і арганізатар літаратурных мерапрыемстваў Дзмітрый Строцаў.

“У доўгі спіс прэміі патрапілі не ўсе кнігі, якія сябры журы адзначылі для сябе. З аднаго боку, гэта добра, бо сапраўды было з каго выбіраць, з іншага — не ўсе вартыя ўвагі паэтычныя зборнікі прайшлі далей. Але гэта прэмія, і яна вымушае рабіць выбар. Запрашаю бліжэй пазнаёміцца з кнігамі-намінантамі — упэўнены, што вы знойдзеце сярод іх свайго аўтара”, — дзеліцца сваім меркаваннем сябра журы Міхаіл Бараноўскі.

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтрГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы”, другім - Алесь Разанаў з кнігай “Перавыбранае”.


Паводле прэс-рэлізу
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------