Абвешчаны лонг-ліст Прэміі Гедройца

Сябры журы ўзнагароды вызначылі доўгі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 12 кніг:

1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.

2. Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы.

3. Валер Гапееў. Пазл. — Мінск: Галіяфы.

4. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў.

5. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў.

6. Віктар Марціновіч. Ноч. — Мінск: Кнігазбор.

7. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Мінск: Янушкевіч.

8. Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Мінск: Янушкевіч.

9. Ілля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор.

10. Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Мінск: Кнігазбор.

11. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.

12. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Склад журы Прэміі Гедройца: Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Сябры журы глыбока смуткуюць з прычыны страты свайго калегі, літаратуразнаўцы і пісьменніка Пятра Васючэнкі і выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім спачылага.

Прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Польскім Інстытутам у Мiнску і ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Узнагарода мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Папярэднія пераможцы: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, "Завяршыць гештальт" (2016), Зміцер Бартосік, "Быў у пана верабейка гаварушчы" (2017), Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам" (2018).

Сёлета ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі — а 19:00.



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"