Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Гедройца

14 чэрвеня cкончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2018 года.

Падчас першага пасяджэння журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на прэмію кніг. Сёлета ён складаецца з 33 пазіцый.


Поўны спіс намінантаў 

1.     Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”

2.     Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Электронная кнігарня Янушкевiч

3.     Алесь Аркуш. Спадчына. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва "Полацкае ляда"

4.     Сяргей Белаяр. Расследаванні інспектара Сарвы. — Мінск: Галіяфы

5.     Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы

6.     Алесь Бычкоўскі. Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры. — Мінск: Галіяфы

7.     Зміцер Вішнёў. Калі прыгледзецца — Марс сіні. — Мінск: Янушкевіч

8.     Валер Гапееў. Пазл. — Мінск: Галіяфы

9.     Радзім Гарэцкі. Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2. — Мінск: Кнігазбор

10.  Адам Глобус. Казкі сталічныя. — Мінск:      Кнігазбор

11.  Зоя Доля. Час пасля Саюза. — Мінск: Медысонт

12.  Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў

13.  Зінаіда Дудзюк. Гонды. — Брэст: Альтэрнатыва

14.  Кацярына Захарэвіч. Час вогненнага птушкалова. — Мінск: Кнігазбор

15.  Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 1. — Мінск: Пазітыў-цэнтр

16.  Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў

17.  Мікола Калядны. Судуманьне. — Мінск: Галіяфы

18.  Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор

19.  Сцяпан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. — Мінск: Кнігазбор

20.  Алесь Мара. Ад Магніта-Балабуя да Готланда. — Мінск: Галіяфы

21.  Уладзімір Мароз. Тры сшыткі (Том 2. Выбранае ў трох тамах). — Мінск: Галіяфы

22.  Віктар Марціновіч. Ноч. — Мінск: Кнігазбор

23.  Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Мінск: Янушкевіч

24.  Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Мінск: Янушкевіч

25.  Ільля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор

26.  Дар'я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор

27.  Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Мінск: Мастацкая літаратура

28.  Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Мінск: Кнігазбор

29.  Каміла Цень. Сакрэт фірмы. — Электронная кнігарня Янушкевiч

30.  Каміла Цень. Я прыду за табой у аўгусце. —   Электронная кнігарня Янушкевiч

31.  Сяргей Шапран. У пошуках сэнсу. Інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч. — Смаленск: Інбелкульт

32.  Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.

33.  Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода


Асобна журы спынілася на намінацыі кнігі Альгерда Бахарэвіча “Мае дзевяностыя”. Выдавецтва “Янушкевіч” вылучыла шэраг кніг на прэмію, але гэтай у спісе не згадала. Маючы права намінаваць кнігу самастойна, журы настойліва прапанавала сакратарыяту ўзнагароды звярнуццца да выдаўца і аўтара з просьбай прадаставіць электронную версію выдання і такім чынам выканаць вымогі Статуту да намінацыі кніг. У выніку праведзеных перамоваў сакратарыят атрымаў ліст ад Альгерда Бахарэвіча з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройца: “Гэтым лістом я хачу афіцыйна паведаміць Вам, што мной было прынятае рашэньне не ўдзельнічаць сёлета ў розыгрышы прэміі Ежы Гедройца. Такое рашэньне прынятае з шэрагу самых розных прычын, якія маюць як сьветапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар. Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы”. Такім чынам, кніга “Мае дзевяностыя” не была ўключаная ў агульны спіс намінантаў.

У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнаўца; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, "Завяршыць гештальт" (2016), Зміцер Бартосік, "Быў у пана верабейка гаварушчы" (2017), Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам" (2018).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання cёлета адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZALA#2, што ў менскім Палацы мастацтваў.





Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменікаў"