Навіны
14 чэрвеня cкончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2018 года.
Падчас першага пасяджэння журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на прэмію кніг. Сёлета ён складаецца з 33 пазіцый.
Поўны спіс намінантаў
1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”
2. Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Электронная кнігарня Янушкевiч
3. Алесь Аркуш. Спадчына. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва "Полацкае ляда"
4. Сяргей Белаяр. Расследаванні інспектара Сарвы. — Мінск: Галіяфы
5. Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы
6. Алесь Бычкоўскі. Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры. — Мінск: Галіяфы
7. Зміцер Вішнёў. Калі прыгледзецца — Марс сіні. — Мінск: Янушкевіч
8. Валер Гапееў. Пазл. — Мінск: Галіяфы
9. Радзім Гарэцкі. Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2. — Мінск: Кнігазбор
10. Адам Глобус. Казкі сталічныя. — Мінск: Кнігазбор
11. Зоя Доля. Час пасля Саюза. — Мінск: Медысонт
12. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў
13. Зінаіда Дудзюк. Гонды. — Брэст: Альтэрнатыва
14. Кацярына Захарэвіч. Час вогненнага птушкалова. — Мінск: Кнігазбор
15. Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 1. — Мінск: Пазітыў-цэнтр
16. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў
17. Мікола Калядны. Судуманьне. — Мінск: Галіяфы
18. Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор
19. Сцяпан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. — Мінск: Кнігазбор
20. Алесь Мара. Ад Магніта-Балабуя да Готланда. — Мінск: Галіяфы
21. Уладзімір Мароз. Тры сшыткі (Том 2. Выбранае ў трох тамах). — Мінск: Галіяфы
22. Віктар Марціновіч. Ноч. — Мінск: Кнігазбор
23. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Мінск: Янушкевіч
24. Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Мінск: Янушкевіч
25. Ільля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор
26. Дар'я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор
27. Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Мінск: Мастацкая літаратура
28. Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Мінск: Кнігазбор
29. Каміла Цень. Сакрэт фірмы. — Электронная кнігарня Янушкевiч
30. Каміла Цень. Я прыду за табой у аўгусце. — Электронная кнігарня Янушкевiч
31. Сяргей Шапран. У пошуках сэнсу. Інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч. — Смаленск: Інбелкульт
32. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.
33. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Асобна журы спынілася на намінацыі кнігі Альгерда Бахарэвіча “Мае дзевяностыя”. Выдавецтва “Янушкевіч” вылучыла шэраг кніг на прэмію, але гэтай у спісе не згадала. Маючы права намінаваць кнігу самастойна, журы настойліва прапанавала сакратарыяту ўзнагароды звярнуццца да выдаўца і аўтара з просьбай прадаставіць электронную версію выдання і такім чынам выканаць вымогі Статуту да намінацыі кніг. У выніку праведзеных перамоваў сакратарыят атрымаў ліст ад Альгерда Бахарэвіча з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройца: “Гэтым лістом я хачу афіцыйна паведаміць Вам, што мной было прынятае рашэньне не ўдзельнічаць сёлета ў розыгрышы прэміі Ежы Гедройца. Такое рашэньне прынятае з шэрагу самых розных прычын, якія маюць як сьветапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар. Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы”. Такім чынам, кніга “Мае дзевяностыя” не была ўключаная ў агульны спіс намінантаў.
У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнаўца; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, "Завяршыць гештальт" (2016), Зміцер Бартосік, "Быў у пана верабейка гаварушчы" (2017), Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам" (2018).
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання cёлета адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZALA#2, што ў менскім Палацы мастацтваў.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменікаў"
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------