Навіны


У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшло 17 кніг. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2020 годзе. 

Сёлета на прэміі Арсенневай прадстаўлены восем беларускіх, адно ўкраінскае і адно чэшскае выдавецтва. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Кнігазбор” – пяць паэтычных зборнікаў, выдавецтва “Галіяфы” прадстаўлена чатырма кнігамі, “Медысонт” – дзвюма кнігамі. Усе астатнія выдавецтвы намінавалі на прэмію па адной кнізе.

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай:

Маргарыта Аляшкевіч “Слоўныя ловы”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Васіль Аўраменка “Кругі і колы”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Міхал Бараноўскі “Volumen.2”. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
Алеся Башарымава “Расамаха”. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
Раіса Варонік “Вінаградная лаза”. Выдавецтва “Слонімская друкарня”, Слонім.
Вольга Гапеева “Словы, якія са мной адбыліся”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Зінаіда Дудзюк “Прадвызначэнне”. Выдавецтва “Альтэрнатыва”, Брэст.
Васіль Жуковіч “Боль, і вера, і любоў”. Выдавецтва “Каўчэг”, Мінск.
Артур Камароўскі “Вада пачынае жыць”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Мікола Кандратаў “На Божай далані”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Марыя Мартысевіч “Як пазбыцца Маматута”. Выдавецтва “Koska”, Мінск.
Ванда Марцінш Душ Рэйш “Мора мары”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Яна Нікіфарава “Пяць стадый прыняцца Яны Н.”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Алесь Плотка “Лотас на асфальце”. Выдавецтва “Люта справа”, Кіеў.
Юля Цімафеева “ROT”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск; выдавецтва “Вясна”, Прага.
Людміла Шчэрба “Я пакідаю сонца тут…”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Таццяна Яцук “Алфавітная музыка слоў”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Пераможцу вызначаць сябры журы: паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, пісьменніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец, паэтка, бард, выкладчыца Лера Сом, паэт, перакладчык і лаўрэат прэміі Наталлі Арсенневай 2020 Андрэй Хадановіч.

Прэмія за найлепшую кнігу паэзіі была заснаваная ў 2017 годзе ў гонар Наталлі Арсенневай – выбітнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа”. 

У  2020 годзе прэмію атрымаў Андрэй Хадановіч за кнігу “Школа травы”, у 2019 – Марыя Мартысевіч за кнігу “Сарматыя”, у 2018 годзе Алесь Разанаў і яго кніга “Перавыбранае”. Першым лаўрэтам прэміі быў Уладзімір Някляеў, які ў 2017 годзе атрымаў ўзнагароду за кнігу “Толькі вершы”.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне “Бацькаўшчына”.  Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Сачыць за навінамі прэміі Наталлі Арсенневай можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас paezija@gmail.com.




Паводле прэс-рэлізу
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------