Навіны


Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2018 годзе. Таксама прымаліся кнігі 2017 года, пры ўмове, што яны не былі пададзеныя на прэмію ў мінулым годзе.

Сёлета на прэміі Арсенневай прадстаўлены кнігі дзевяці беларускіх і двух польскіх выдавецтваў. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Кнігазбор” - 13 кніг, выдавецтва “Галіяфы” падало 4 кнігі, “Янушкевіч” - 2 кнігі. Усе астатнія выдавецтвы: “Полацкая ляда”, “Каўчэг”, “Чатыры чвэрці”, “Медысонт”, “Брэсцкая друкарня”, “Agencja Wydawnicza Ekopress”, “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»” і выдавец Зміцер Колас - прадстаўленыя адной кнігай.

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай:

Сяргей Амяльчук "Зямля, якую бяруць з сабою". Выдавецтва “Брэсцкая друкарня”, Брэст.
Алесь Аркуш "Возера вялікае". Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, Полацк.
Уладзімер Арлоў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Надзея Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай". Выдавецтва “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»”, Беласток.
Фелікс Баторын "Яблычны пах цішыні". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Аляксей Белы "Жыві, дзе ўдосталь ветру". Выдавецтва “Каўчэг”, Мінск.
Вера Бурлак "Фантазюркі". Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Сяргей Ваганаў “Я веру ў цуд”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Усевалад Гарачка "Каляровыя слёзы". Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Алесь Замкоўскі "Наступны прыпынак". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Алесь Камоцкі "Не як так". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Георгій Ліхтаровіч "Санеты". Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.
Ірына Ляшкевіч "Вас я чакала". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Уладзімір Мароз "Выбранае" ў 3-х тамах, том 1 "Другога не дадзена". Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Марыя Мартысевіч "Сарматыя". Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Кацярына Масэ "Беланоч". Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, Мінск.
Алег Мінкін "Мяне тут не было". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Пётра Мурзёнак "Колеры". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Уладзімір Папковіч "Зазімак". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск. 
Мікола Пракаповіч "Прытулак памяці". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Людка Сільнова "Матылёк на кары дрэва". Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Павел Сім "Вір". Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Галіна Сіўчанка "Зоў звычаю". Выдавецтва “Медысонт”, Мінск
Уладзімір Сцяпан "Папяровая шапка". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Віктар Сямашка "Ромб". Выдавецтва “Agencja Wydawnicza Ekopress”, Беласток.
Святлана Явар "Дзівосны сад". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Віктар Ярац "Зямныя эцюды". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Кнігі Кацярыны Масэ “Беланоч” і Людкі Сільновай “Матылёк на кары дрэва” былі выдадзеныя ў 2017 годзе, але не падаваліся на мінулую прэмію, таму маюць права быць намінаванымі сёлета. Рашэнне дапусціць да ўдзелу ў прэміі кнігі Сяргея Ваганава “Я веру ў цуд” і Алега Мінкіна “Мяне тут не было” было прынята Аргкамітэтам прэміі (сябры журы не прыйшлі да згоды ў дадзеным пытанні).

У журы прэміі Наталлі Арсенневай сёлета ўвайшлі: паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Марыяна Кіяноўская, літаратуразнаўца і доктар філалагічных навук Анжэла Мельнікава, паэтка і бард Лера Сом, паэт і арганізатар літаратурных мерапрыемстваў Дзмітрый Строцаў.

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Лаўрэатамі прэміі былі Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы” і Алесь Разанаў за кнігу “Перавыбранае”.

Сачыце за навінамі прэміі праз суполку на Facebook.


Паводле прэс-рэлізу
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------