Навіны
Дата публікацыі: 10.08.2021
5697
У поўны спіс дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця ўвайшла 31 кніга. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2020 годзе.
Лідарам па колькасці намінантаў на прэмію з’яўляецца выдавецтва “Галіяфы” – 9 кніг. Выдавецтва “Янушкевіч” прадстаўленае 2 кнігамі, таксама па 2 кнігі прадставілі “Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў”, “Радыё Свабодная Эўропа”, “Логвінаў” і “Кнігазбор”. Усе астатнія выдавецтвы прадстаўленыя 1 кнігай.
Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця:
- Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
- Мікола Адам. … І прыдбаў гэты дом. Мінск, Чатыры чвэрці, 2020
- Мікола Адам. Сёстры. Мінск, Галіяфы, 2020
- Сяргей Астраўцоў. Спадар Свабода. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
- Святлана Аўдзейчык. Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума. Мінск, Галіяфы, 2020
- Сяргей Балахонаў. Бог кахання Марс. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
- Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Валеры Гапееў. І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік. Мінск, Электронная кнігарня, 2020
- Васіль Жуковіч. Бязмежжа памяці. Мінск, Каўчэг, 2020
- Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 2. Мінск, Пазітыў-цэнтр, 2020
- Марына Кайс. Паўзмоўча. Мінск, Кнігазбор, 2020
- Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020
- Мікола Калядны. Касмічныя праекцыі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
- Максім Кутузаў. Porta Nigra. Мінск, Галіяфы, 2020
- Маргарыта Латышкевіч. Там, дзе сэрца. Мінск, Колорград, 2020
- Вераніка Ляўчук. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай. Мінск, Галіяфы, 2020
- Ірына Новік, Андрэй Вашкевіч. Гарадзенкі. Жаночы след у гісторыі Гродна. Жаночыя гісторыі сучаснага Гродна. Гродна, Юрсапрынт, 2020
- Алесь Паплаўскі. Гульні з нулявымі сумамі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Юльяна Пятрэнка. Харунжы. Verbera Ventorum. Мінск, Кнігазбор, 2020
- Павел Севярынец. Беларусалім. Сэрца святла. Дніпро (Украіна), ФОП Середняк Т.К., 2020
- Уладзімір Сіўчыкаў. Пацалаваць Фідэля. Мінск, Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020
- Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
- Збых Слупоўскі. Нарысы сучаснага краязнаўства. Мінск, Галіяфы, 2020
- Кірыл Стаселька. Пімкі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Васіль Тамарыч. Вольны горад. Мінск, Медысонт, 2020
- Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Алесь Якімовіч. Русалка. Мінск, Беларусь, 2020
- Ганна Янкута. Марта і яе мара пра снег. Мінск, Папуры, 2020
У склад журы сёлетняй прэміі Гедройця ўвайшлі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, “Завяршыць гештальт” (2016), Зміцер Бартосік, “Быў у пана верабейка гаварушчы” (2017), Уладзімір Арлоў, “Танцы над горадам” (2018), Ілля Сін “Libido” (2019), Сяргей Дубавец “Тантамарэскі” (2020).
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў, пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.
Сачыць за навінамі прэміі можна на яе старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас giedroyc.by@gmail.com.
Паводле арганізатараў
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------