Навіны



У поўны спіс дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця ўвайшла 31 кніга. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2020 годзе.  

Лідарам па колькасці намінантаў на прэмію з’яўляецца выдавецтва “Галіяфы” – 9 кніг. Выдавецтва “Янушкевіч” прадстаўленае 2 кнігамі, таксама па 2 кнігі прадставілі “Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў”, “Радыё Свабодная Эўропа”, “Логвінаў” і “Кнігазбор”. Усе астатнія выдавецтвы прадстаўленыя 1 кнігай.

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця:

  1. Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
  2. Мікола Адам. … І прыдбаў гэты дом. Мінск, Чатыры чвэрці, 2020
  3. Мікола Адам. Сёстры. Мінск, Галіяфы, 2020
  4. Сяргей Астраўцоў. Спадар Свабода. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
  5. Святлана Аўдзейчык. Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума. Мінск, Галіяфы, 2020
  6. Сяргей Балахонаў. Бог кахання Марс. Мінск, Янушкевіч, 2020
  7. Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак. Мінск, Янушкевіч, 2020
  8. Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
  9. Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Мінск, Галіяфы, 2020
  10. Валеры Гапееў. І  хай  ніхто  не  пойдзе  пакрыўджаным,  або  Грак  і  Монця  Хрысцік. Мінск, Электронная кнігарня, 2020
  11. Васіль Жуковіч. Бязмежжа памяці. Мінск, Каўчэг, 2020
  12. Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 2. Мінск, Пазітыў-цэнтр, 2020
  13. Марына Кайс. Паўзмоўча. Мінск, Кнігазбор, 2020
  14. Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020
  15. Мікола Калядны. Касмічныя праекцыі. Мінск, Галіяфы, 2020
  16. Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
  17. Максім Кутузаў. Porta Nigra. Мінск, Галіяфы, 2020
  18. Маргарыта Латышкевіч. Там, дзе сэрца. Мінск, Колорград, 2020
  19. Вераніка Ляўчук. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай. Мінск, Галіяфы, 2020
  20. Ірына Новік, Андрэй Вашкевіч. Гарадзенкі. Жаночы след у гісторыі Гродна. Жаночыя гісторыі сучаснага Гродна. Гродна, Юрсапрынт, 2020
  21. Алесь Паплаўскі. Гульні з нулявымі сумамі. Мінск, Галіяфы, 2020
  22. Юльяна Пятрэнка. Харунжы. Verbera Ventorum. Мінск, Кнігазбор, 2020
  23. Павел Севярынец. Беларусалім. Сэрца святла. Дніпро (Украіна), ФОП Середняк Т.К., 2020
  24. Уладзімір Сіўчыкаў. Пацалаваць Фідэля. Мінск, Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020
  25. Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
  26. Збых Слупоўскі. Нарысы сучаснага краязнаўства. Мінск, Галіяфы, 2020
  27. Кірыл Стаселька. Пімкі. Мінск, Галіяфы, 2020
  28. Васіль Тамарыч. Вольны горад. Мінск, Медысонт, 2020
  29. Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
  30. Алесь Якімовіч. Русалка. Мінск, Беларусь, 2020
  31. Ганна Янкута. Марта і яе мара пра снег. Мінск, Папуры, 2020


У склад журы сёлетняй прэміі Гедройця ўвайшлі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, “Завяршыць гештальт” (2016), Зміцер Бартосік, “Быў у пана верабейка гаварушчы” (2017), Уладзімір Арлоў, “Танцы над горадам” (2018), Ілля Сін “Libido” (2019), Сяргей Дубавец “Тантамарэскі” (2020).

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў, пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску. 

Сачыць за навінамі прэміі можна на яе старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас giedroyc.by@gmail.com




Паводле арганізатараў
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------