Навіны


Калі я думаю пра ягоную траекторыю ў мастацтве, заўсёды зьдзіўляюся: такія дзіўныя павароты — і сувязі — лёсу і паэтыкі, такая неадпаведнасьць зьнешняга вобразу і ўнутранага зьместу, спалучэньні неспалучальнага, важная работа, што ідзе навідавоку, і застаецца няўбачанай, нерасшыфраванай.

Ён — самы вядомы, самы скандальны і самы нераспазнаны творца свайго пакаленьня. Самы адкрыты — і самы ўтоены. Гатовы ўсё пра сябе патлумачыць — і пры гэтым застацца ў цёмных глыбінях. Поўны гісторый і анэкдотаў, эратаман і авантурнік, — і адначасова ўважлівы чытач Басё і Сэн-Сэнагон. Пэрсанаж Борхеса і Букоўскага, сябра Чарана і Анаіс Нін. Пясьняр Барсэлёны і Койданава. Тайны будыст, маньяк слова і колеру.

Мы пачыналі ў тутэйшых — з бунту, радыкальнай нязгоды — і далей ішлі паралельна, адной фалангай. (Хочацца дапісаць ў падрадкоўных заўвагах: сядзелі ў адной камэры, адным акопе, і далей разгарнуць містыку і мэтафізіку пакаленьня, старонак на сорак, з прыватнымі ўспамінамі і спасылкамі на архівы, адхіленьнямі і цытатамі з жывых і мёртвых творцаў.) Для яго гэта быў другі пачатак: калі большасьць з нас напрыканцы васьмідзясятых толькі пачынала сплятаць радочкі, у яго была ўжо рассыпаная першая кніга і закрытая выстава. Некаторым такога хапіла б на ўсё жыцьцё, а ён проста сьціснуў зубы і пачаў гульню нанова.

Ён выбраў канструктывізм: і «Парк», і «Адзінота на стадыёне» — перадусім тонкая геамэтрыя сэнсу, працяг лініі Стральцова і Багдановіча. Насуперак часу, які патрабаваў зусім ня яснасьці, а хтанічнага шаманства ці патрыятычнай графаманіі.

Далей былі дэтэктывы і нарысы, падарожныя нататкі, экспэрымэнты з тэатрам. У дзевяностыя само ягонае жыцьцё сталася авантурай, літаратурнай прыгодай: ён паддаўся ўсім магчымым спакусам, усё пераадолеў і пра ўсё напісаў у тэксьце. Падарожнічаў. Зарабіў шмат грошай, многа пісаў, выдаваў кнігі, свае і чужыя. Шмат каму дапамагаў і апекаваўся, шмат з кім варагаваў і сварыўся. Такая шчодрасьць, гатоўнасьць да самарастраты часам зьдзіўляла і палохала. Пазьней стала ясна, што гэта спосаб адасабленьня, расплата за мэтафару (адзінота на стадыёне).

Ігар Бабкоў

Усё скончылася фанатычным (ці фантастычным?) рэалізмам. Эцюдамі. Вывучэньнем рэальнасьці. Кілямэтры і кілямэтры гісторый. Нататак. Заўвагаў. Яснае, празрыстае пісьмо. Клясычныя жанры. Зразумелыя эмоцыі.

Незразумелым было толькі адно — навошта ўсё гэта. Які сэнс у гэтым падваеньні рэальнасьці, пераводзе ў літаратуру (а значыць, у істотнае) чалавечага, надта чалавечага. І дзе тут месца для асобы аўтара.

Напрыканцы дзевяностых мы разышліся. Тады зрэшты ўсе разышліся, усё пакаленьне. Было адчуваньне што сьвята скончылася, тэатар замкнуты, і для ўчорашніх герояў засталася толькі адна місія: ціха ляжаць у сховах і сховішчах з замроеным тварам, прыгадваючы былыя вышыні.

У нулявыя мы сустрэліся яшчэ раз, пасьля карнавалу. Гэтым разам сам-насам, без пакаленьня. За столікамі «Акварыюма». Сьвет радыкальна гламурызаваўся, учорашнія панкі хацелі быць папулярнымі і культавымі, рокеры складалі графікі канцэртаў і рэцэпты хітоў, палітыкі асвойвалі бюджэты. Фантастычна цікавыя творцы клалі сябе ў дамавіну, прыбівалі цьвікамі да мёртвых формаў, імкнуліся адбыцца менавіта там, сярод чужых і неабавязковых словаў, і далей ляжалі, ціхія і пустыя, у чаканьні славы і шчасьця.

Менавіта тады ён адкрыўся для мяне як загадка: і ў сваіх паверхнях, і ў глыбінях. Як тонкі і рэфлексіўны творца, які адмовіўся быць найс. Так, рэалізм, але рэалізм не звычайны, не наіўны. Ён гуляецца з рэальнасьцю ў «небясьпечныя гульні». Рэальнасьць пранікае ў ягоныя тэксты і знаходзіць сабе там месца: але пры гэтым дзіўным чынам сама сябе вычэрпвае.

А потым адбыўся яшчэ паварот. Зьмянілася оптыка і спосаб чытаньня. Самі гісторыі ня зьніклі, але на першы плян выйшла іншае. Вернасьць месцу і часу. Абарона свайго. Тонкая работа з аблокамі, з тым, што прамінае.

Раптам з ягоных эцюдаў пачалі прарастаць твары. І сэнсы. Саша Карпейчык і Люда Русава. Анатоль Сыс і Тацяна Сапач. Стральцоў і Караткевіч. Мастакі, літаратары, сваякі і знаёмыя. Пэрсанажы сноў і сны пэрсанажаў.

***

Апісаньне мэтаду:

Не супрацівіцца часу, а наадварот, паверыць яму, дазволіць сабе быць усярэдзіне плыні, супадаючы і не супадаючы, сплываць з кожнай хвілінай, уважліва ўглядаючыся ў краявід унутры і навонкі.

***

Поль Валеры, калі хацеў уявіць пэрсанажа, што зьбярэ ў адно ўсе праявы эпохі, уявіў Леанарда. Каля захацеў ад яе схавацца, прыдумаў Тэста. Нам ня трэба было нічога прыдумваць альбо ўяўляць: у нашага пакаленьня быў (і ёсьць) свой спадар Тэст і свой Леанарда.

— Пра каго ты гаворыш, не вытрымаў аднойчы Францішак, калі я занадта доўга разважаў пра нашу Шэхеразаду. Вядомую, можа нават славутую, і ў той жа час нераспазнаную для большасьці.

— Ну як жа. Адам Глобус. Бязьлітасны і далікатны. Мастак і паэт. Сябра. Анарха-вівісэктар эпохі.



Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе вядомамага беларускага празаіка, паэта, мастака Уладзіміра Вячаслававіча Адамчыка (Адама Глобуса) з днём нараджэння і зычыць добрага настрою, творчых поспехаў, натхнення на новыя кнігі!


Ігар Бабкоў, для Радыё Свабода
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------