Адбылося сакавіцкае паседжанне Рады СБП
Дата публікацыі: 21.03.2019
3450

Другім, не менш важным пытаннем паседжання было прыняцце новых сябраў арганізацыі. Пасля прадстаўлення кандыдатак старшынёй Прыёмнай камісіі СБП Аксанай Спрынчан, сябры Рады таемна прагаласавалі і прынялі ў сябры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" перакладчыц Надзею Кандрусевіч-Шыдлоўскую і Кацярыну Маціеўскую і аўтарку прозы Зараславу Камінскую.
Шляхам адкрытага галасавання па прапанове Сакратарыята СБП у ганаровыя сябры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" быў прыняты паэт Андрэй Сцепанюк (Бельск, Польшча).
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"