Адбылося снежаньскае паседжанне Рады СБП
Дата публікацыі: 13.12.2018
5631

Дыпломам І ступені быў уганараваны Зміцер Астроўскі, дыпломам ІІ ступені — Андрэй Кулеш, дыпломам ІІІ ступені — Яўген Аснарэўскі. Заахвочвальныя дыпломы журы прызначыла Марыі Шэбанец і Паўлу Бракаву.

Зміцер Астроўскі, Павел Бракаў, Андрэй Кулеш — лаўрэаты конкурса "Экслібрыс"
Другім, не менш важным пытаннем паседжання было прыняцце новых сябраў арганізацыі. Пасля прадстаўлення кандыдатаў старшынёй Прыёмнай камісіі СБП Аксанай Спрынчан, сябры Рады таемна прагаласавалі і прынялі ў сябры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Васіля Герасімчыка, Алеся Замкоўскага, Міколу Канановіча і Таццяну Яцук.
Завершылася паседжанне абмеркаваннем дзейнасці абласных філій ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", пытаннямі парыхтоўкі рэгіянальных літаратурных акльманахаў.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"