Адкрыццё помніка на магіле Ніла Гілевіча – 23 лістапада

Ніл Гілевіч

23 лістапада (пятніца) у 13.00 на Кальварыйскіх могілках у Мінску адбудзецца адкрыццё помніка на магіле Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (30.09.1931 -- 29.03.2016). Скульптар -- Ігар Засімовіч.

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашае блізкіх, сяброў, калег і прыхільнікаў творчасці прыйсці і ўшанаваць памяць Паэта.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"