Навіны

Дзмітры Шатыловіч
Вядомы беларускі пісьменнік Польшчы, ганаровы сябра нашай арганізацыі памёр у Варшаве.

Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха на Беласточчыне ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы ў Станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску-Падляшскім ў сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Уходнюю Прусію пад горад Гайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў уключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь ў Зэебургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 г. вярнуўся з Бабруйска дамоў і паступіў у 4-ты клас Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляшскім, які закончыў у чэрвені 1946 г. У сувязі з тым што польскія ўлады ў жнівені 1946 г. ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй ім. Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску-Падляшскім, які скончыў у чэрвені 1948 г. і быў накіраваны Міністэрствама Асветы ў Варшаве ў Ленінградскі Электратэхнічны інстытут, які закончыў у снежні 1953 г., атрымаўшы ў Польшчы дыплом магістра інжынера электрыка аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 г. пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузлі ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара. У вольны час ад працы ў бюро працаваў ад 1975 г. гідам замежных польскіх экскурсій у польскім турыстычным бюро „Орбіс” і іншых.

Беларускія, польскія і рускія вершы Дзмітры Шатыловіч пачаў пісаць у 1940 г., а друкавацца пад канец 1957 г. на старонках штотыднёвіка „Ніва”, затым у літаратурных альманахах, „Беларускіх календарах”. Быў сябрам Саюза польскіх літаратараў і ганаровым – Саюза беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджаны Крыжам Кавалерскім Ордэна Адраджэня Польшчы, Сярэбраным Крыжам Заслугі і іншымі медалямі.

Дзмітры Шатыловіч -- аўтар пару дзесяткаў паэтычных зборнікаў між іншым: ,,Эцюды падарожжа”, ,,Маё Падляшша”, ,,Хвалі часу”, ,,Вясёлка над імглою”, ,,Струмені лёсу”, ,,Асеннія промні”, „Гронкі надзеі”, ,,Ліхтар уражанняў” і ў перакладзе на польскую мову ,,Rezonanse pamięci” ды кніг успамінаў.

Памёр 21 лютага 2020 г. у Варшаве.



Міра Лукша
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------