Алене Таболіч – 80!

Землякі Юрка Голуб і Алена Таболіч на Ганненскім кірмашы ў Зэльве ў 2017 годзе, gs.by
Сёння святкуе дзень народзінаў перакладчыца, паэтка, тэарэтык перакладу Алена Уладзіміраўна Таболіч. 

Таболіч Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў в. Горна Зэльвенскага раёна Гродненскай вобл. «перад Вялікаднем». Скончыла Зэльвенскую школу, Мінскі інстытут замежных моў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт дацэнт кафедры англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсі­тэта. Алена Уладзіміраўна мае шмат навуковых публікацый. Яна адзін з укладальнікаў і аўтараў англа-беларуска-рускага слоўніка, які выйшаў у канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў выдавецтве «Вышэйшая школа» і стаў бестселерам. Слоўнік змяшчае звыш 10 тысяч найбольш ужывальных слоў і словазлучэнняў англійскай мовы. Адна з аўтараў-складальнікаў «Англа-беларуска-рускага слоўніка» (1989), «Кішэннага англа-беларуска-рускага слоўніка» (1995), «Англійска-беларускага слоўніка» (2013).

Перакладае з англійскай мовы. Аўтар кніг перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу: пераклады» (2006), «Ryhor Baradulin. Ksty (пераклады)» (2006) і дапаможнікаў для студэнтаў. Рэкамендаваная ў СБП Рыгорам Барадуліным, Лявонам Баршчэўскім, Пятро Васючэнкам і Сяргеем Панізьнікам.


Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Алену Уладзіміраўну Таболіч з днём нараджэння, зычаць моцнага здароўя, бадзёрасці духу, добрага настрою, натхнення на новыя пераклады!







Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"