Алесю Бельскаму — 55!

Шаноўны Аляксандр Іванавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у даследчай і педагагічнай дзейнасці, новых кніг!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"  


Алесь Іванавіч Бельскі – літаратуразнаўца, крытык, педагог. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2002). Аўтар кніг “Пакуль баліць душа” (1995), “Жывая мова краявідаў” (1997), “Сучасная беларуская літаратура” (1997), “Свет ад травы да зор” (1998), “Краса і смутак” (2000), “Сучасная літаратура Беларусі” (2000), “Экалогія душы” (2003), “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць” (2005), “Класікі і сучаснікі ў школе” (2005), “Галасы і вобразы” (2008), звыш 400 публікацый у друку. Адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (2003, т. 4, кн. 2), вучэбных дапаможнікаў “Беларуская літаратура: ХI – ХХ стст.” (1999, 2-е выд. – 2001), “Беларуская літаратура. 5 клас” (2002, 2003), “Беларуская дзіцячая літаратура” (2008), “Беларуская літаратура. 10 клас” (2009), “Беларуская літаратура. 11 клас” (2009) і інш. Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Выдаў кнігі “Ружовая знічка” (1994), “Хроніка смутку” (1999, Літаратурная прэмія імя Івана Мележа), адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў “Карані” (1994), “Вальс пад журлівымі таполямі” (2008), “У Храме зямнога кахання” (2009).

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"