Алесю Корневу — 85!

Алесь Корнеў. Фота: nashkraj.by
Алесь Касьянавіч Корнеў нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у Магілёве.

Пасля вайны сям’я пераехала ў Ястрамбель. У 1955г. скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна. У 1960 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. 
Працаваў доктарам у Мазыры і ў Баранавічах.

Вершы Алеся Корнева друкаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца” за 1997, 2000, 2006 гады. Аўтар кніг паэзіі: “Услед за ластаўкай” (2001г.), “Грае раніца зару" (2002г.), “Нязгаслыя яскі” (2003г.), “Крыжы зямелькі нашае” (2004г.), “Праз міфы і казкі" (2004г.), “Вішнёвы прысмак" (2004г.), “Жаночыя напевы” (2004г.), "Адгалоскі" (2005г.), "На пэндзліку Марка Шагала" (2005г.).

Захапляецца таксама маляваннем, разбярствам па дрэве, лясной скульптурай.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Баранавічах.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Алеся Касьянавіча Корнева з юбілеем, жадаюць яму моцнага здароўя, бадзёрага настрою, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"