Алесю Краўцэвічу – 60!

Алесь Краўцэвіч родам з вёскі Лупачы Мастоўскага раёна. Ён скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР, вучыўся ў дактарантуры БДУ. Працаваў у інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны і першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Тэмамі кандыдацкай і доктарскай дысертацый Алеся Краўцэвіча былі гарады і замкі беларускага Панямоння XIV-XVII стагоддзяў і Вялікае Княства Літоўскае  ў другой палове XIII – пачатку XIV стагоддзяў: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах.

Дзякуючы Алесю Краўцэвічу, беларусы сёння шмат новага даведаліся пра Міндоўга і Гедыміна, пра замкі Гедыміна і Тэўтонскі ордэн, пра рыцараў і дойлідаў Гародні, пра гістарычную Літву і этнагенез беларусаў, пра палітычную гісторыю ВКЛ і г.д.

Шчыра віншуем Алеся Краўцэвіча з юбілеем і жадаем яму новых творчых адкрыццяў, цікавых кніг і бадзёрага настрою.

Гродзенскае абласное аддзяленне СБП


Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" далучаюцца да віншаванняў і зычаць Алесю Краўцэвічу доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, натхнення на новыя кнігі!



https://lit-bel.org/