Алесю Наварычу — 60!

Алесь Наварыч. Фота: svaboda.org
Сёння адзначае 60-гадовы юбілей беларускі празаік, аўтар вядомага рамана "Літоўскі воўк" Алесь Наварыч.


Наварыч Алесь (сапр. Трушко Аляксандр Іванавіч), нарадзіўся 02.11.1960 г. у вёсцы Відзібор Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе.

У 1978-1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Менскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне расейскай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»).

Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988) і «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989), гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005).

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003) за раман «Літоўскі воўк».

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Мінску.


Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Алеся Наварыча з нагоды юбілею, зычаць моцнага здароўя, бадзёрасці духу, плёну ў працы і натхнення на новыя творы! 


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"