Аляксандру Бардоўскаму — 75!

Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся 3 мая 1946 года ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1964 годзе скончыў Бялынкавіцкую сярэднюю школу. Працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі. У 1971 скончыў Джамбулскі тэхналагічны інстытут.

Працаваў на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтапровадзе “Дружба”, галоўным інжынерам нафтаправода “Дружба”.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь, ганаровы нафтавік канцэрна “Белнафтахім”.

Пісаць вершы і друкавацца пачаў са школьных гадоў, першыя спробы пяра ў раёнай газеце “Сцяг камунізма”. З’яўляўся аўтарам абласнога і рэспубліканскага друку: “Литературной газеты”, “ЛІМа”, часопіса “Нёман”.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Аляксандра Бардоўскага з нагоды юбілею, зычаць яму моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрага настрою, натхнення  на новыя творы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"