Аляксандру Пятрову — 60!

Аляксандр Уладзіміравіч Пятроў — беларускі дыпламат. Нарадзіўся ў Малоткавічах каля Пінска. Да 5 кастрычніка 1995 года працаваў начальнікам упраўлення па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 20 студзеня 1999 года да 8 мая 2001 года быў намеснікам Міністра замежных спраў — генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У той жа дзень быў адстаўлены і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя. Спрыяў наладжванню беларуска-балгарскіх культурных кантактаў. На пасадзе пасла заставаўся да 8 верасня 2005 года.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Аляксандра Уладзіміравіча з днём нараджэння і зычыць добрага настрою і моцнага здароўя.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"