Аляксею Пяткевічу — 90!

Аляксей Пяткевіч. Фота: hrodna.life
Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1931 г. у вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і рабочага.

У 1954 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1957 г. - аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Працаваў у Гарадзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (у 1968-1974 гг. загадчыкам кафедры, затым дацэнтам), з 1978 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1990 г. - дацэнт кафедры беларускай культуры Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1971 г.

Узнагароджаны медалём.

Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 г. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя даследаванні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыклапедычных выданнях, перыядычным друку.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча з нагоды юбілею, зычаць яму моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрага настрою, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"