Навіны

Сёння, у першы дзень Міжнароднага паэтычнага фестывалю "Вершы на асфальце" імя Міхася Стральцова, у залі рэстарана "Сёмае неба" гасцініцы Мінск, быў абвешчаны новы лаўрэат Стральцоўскай прэміі. 

Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Анатолю Вярцінскаму з фармулёўкай "за захаванне класічных літаратурных традыцый, метрычную і вобразную разнастайнасць паэтычнай мовы, афарыстычнасць і грамадзянскасць паэзіі і эсэістыкі". Лаўрэат атрымаў прэмію ад удавы Міхася Стральцова і новую кнігу-прэмію "Тым часам..." ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Анатоль Ільіч Вярцінскі нарадзіўся 18 ліспада 1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1956 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 г. пераехаў у Менск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». У 1967-1982 гг. - літкансультант, сакратар праўлення СП Беларусі. У 1986-1990 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Адначасова рэдагаваў штогоднік перакладной літаратуры "Далягляды". Шмат гадоў працаваў на розных пасадах у штаце Саюза Пісьменнікаў Беларусі. З 1990 г. быў абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, узначальваў Камісію ВС па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека. Уваходзіў у склад Камісій по распрацоўцы тэкстаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і новай Канстытуцыі РБ (1994). У 1977 г. прымаў удзел у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1964 г.

Дэбютаваў з вершамі ў 50-я гг. (студэнцкая газета «Беларускі ўніверсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»).

Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980). Вершы і п'есы Анатоля Вярцінскага перакладаліся на многія мовы свету. У 2005 годзе выйшаў у перакладзе на ўкраінскую мову зборнік яго выбраных твораў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».


Літаратурная прэмія Міхася Стральцова заснаваная ўдавой Міхася Стральцова Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і ГА "Саюз беларусіх пісьменнікаў" у 2018 годзе. Уручаецца штогод на міжнародным фестывалі "Вершы на асфальце". Папярэднія пераможцы: Алег Мінкін (2018), Анхела Эспіноса Руіс (2019). У якасці прэміі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" выдае кнігу лаўрэата. У прэміяльнай "стральцоўскай серыі" пабачылі свет выданні выбранага Алега Мінкіна "Мяне тут не было...", Анхелы Эспіносы Руіс "Колер крылаў".



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------