Андрэю Паўлухіну - 40!
Дата публікацыі: 10.12.2020
225

Піша на рускай і беларускай мовах у рэчышчы кіберпанку, навуковай фантастыкай і альтэрнатыўнай гісторыі. Аўтар кніг "Белаполіс" (2003), "Партал" (2005), "Электрычныя сны" (2006), "Час ценяў" (2007).
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Рагачове.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Андрэя Паўлухіна з нагоды юбілею, зычаць моцнага здароўя, бадзёрасці духу, плёну ў працы і натхнення на новыя творы!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"