Анталогія незалежнасці: жнівеньская "Літаратурная Беларусь" (+PDF)


Гэты выпуск — спецыяльны. Ён складзены ў асноўным з папярэдніх публікацый «новачаснай» «Літаратурнай Беларусі» і незалежнага часопіса «Дзеяслоў». Гэта творы, у якіх гучыць спрадвечнае жаданне беларусаў «людзьмі звацца», у якіх выказваецца аўтарскі боль за сучаснае і будучае сваёй Краіны, пратэст і нескароная вера ў перамогу Дабра і Волі. У сённяшнія дні злачыннага ўладнага ліхалецця споведзі катаваных мірных грамадзянаў Беларусі шмат у чым пераўзыходзяць па сваёй шчырасці і трагічнасці многія мастацкія тэксты. Яны — таксама складнік сучаснага
духоўнага скрыпторыя. Беларуская літаратура заўсёды была і застаецца выразнікам нацыянальнай ідэі і дзяржаватворчасці. Але дручкам і гумавым кулям яна можа супрацьпаставіць толькі пранікнёныя вершы, апавяданні, аповесці. Мінаюць гады, дзесяцігоддзі, а яны, такія творы, на жаль, застаюцца актуальнымі… Але Беларусь — жыве!

Змест нумару:

ПРОЗА: новае апавяданне «Крыж Акрэсціна» Кастуся РАМАНКЕВІЧА
ПРОЗА: актуальныя прыпавесці Васіля БЫКАВА
ПАЭЗІЯ: вершаваны бел-чырвона-белы вянок ад сучасных аўтараў
ПРОЗА: эсэ Уладзіміра АРЛОВА «Незалежнасць — гэта…» і апавяданне Уладзіміра НЯКЛЯЕВА «Лапаціна»
ПРОЗА: фрагменты «Аповесці пра чалавека, які не хацеў быць Богам» Сяргея ЕГАРЭЙЧАНКІ
ШКАЛЯРЫЙ: аповеды з будучай кнігі Уладзіміра АРЛОВА і Паўла ТАТАРНІКАВА Айчына: маляўнічая гісторыя»
 СВЕТ: навіны замежнага літаратурнага жыцця

Спампаваць нумар (1,7 Мб)


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"