Антаніне Хатэнка — 65!

Антаніна Хатэнка. Фота: svaboda.org
Антаніна Яўгенаўна Хатэнка нарадзілася 28 красавіка 1956 г. у вёсцы Зенькаўцы Ружанскага раёна Берасцейскай вобласьці ў сям’і настаўніка. У 1963—1973 навучалася ў пружанскай школе-інтэрнаце (цяпер — СШ №4), скончыла філялягічны факультэт БДУ (1973—1978).

Працавала настаўніцай беларускай, расейскай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Менск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979—1981), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва «Народная асьвета» (1982—1985), у «Белтэлерадыёкампаніі».

Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтарка кніг «Зьдзічэлае рэха вясны», «Зьніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусьвету», «Тры грацыі» й інш.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Жыве ў Менску.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадарыню Антаніну з юбілеем, зычаць ёй моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрага настрою і натхнення на новыя творы!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"