Навіны
Дата публікацыі: 19.11.2019
3855
На парыжскім аўкцыёне ў панядзелак Таварыства заплаціла 600 000 еўра (512 000 фунтаў стэрлінгаў) плюс аўкцыённыя выдаткі, каб набыць кнігу, памерам усяго 35 мм x 61 мм. Напісаная ў 1830 годзе, калі Шарлоце было 14 гадоў, яна з'яўляецца часткай серыі з шасці міні-кніжак, створанай аўтаркай у падлеткавым узросце. Вядома, што захаваліся толькі пяць экзэмпляраў, адна кніжка знікла ў 1930 годзе.
Кніга будзе перададзена музею Бронтэ, які месціцца ў былым сямейным доме ў Хаўорце, Ёркшыр. Там ужо захоўваюцца астатнія чатыры мініяцюрных кнігі пад назвай «Часопісы для маладых мужчын».
Неапублікаваныя рукапіс складаецца з трох розных рукапісных аповедаў, у тым ліку адзін, які разглядаецца як папярэднік сцэны ў «Джэйн Эйр». Апошні раз ён выстаўляўся на аўкцыёне ў 2011 годзе, тады Таварыства сясцёр Бронтэ не змагло яго атрымаць. Таварыства баялася, што рукапіс патрапіць у прыватныя рукі, але дзякуючы чатырохтыднёвай публічнай кампаніі, якая праводзілася Джудзі Дэнч і Жаклін Уілсан, Таварыства атрымала больш за 85 000 фунтаў стэрлінгаў у выглядзе грамадскіх ахвяраванняў, а таксама грант ад Мемарыяльнага фонду нацыянальнай спадчыны ды іншых трастаў.
«Мы былі поўныя рашучасці зрабіць усё магчымае, каб вярнуць гэтую незвычайную «маленькую кнігу» у музей Бронтэ, і зараз не можам паверыць, што яна вернецца дадому, дзе яна была напісана 189 гадоў таму», – сказала Кіці Райт, выканаўчы дырэктар Таварыства сясцёр Бронтэ.
«Мы былі сапраўды агаломшаныя падтрымкай ад людзей з усяго свету, якія дапамаглі нашай кампаніі, і не можам дачакацца, калі кніжка будзе на месцы побач з іншымі экзэмплярамі, адкрытая для ўсіх людзей», – дадала яна.
Эн Дынсдэйл, галоўны куратар, сказала, што вяртанне ўнікальнага рукапісу было «абсалютнай падзеяй маіх 30 гадоў працы ў музеі».
«Шарлота напісала гэты малюсенькі часопіс для цацачных салдацікаў, з якімі яна і яе браты гулялі, і калі мы праходзім праз тыя ж пакоі, што і яны, здаецца вельмі дарэчным, што ён вяртаецца дадому, і мы хацелі б сказаць вялікі дзякуй усім, хто зрабіў гэта магчымым», – дадала Дынсдэйл.
The Guardian
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------