Навіны


Сёння — 100 год з дня нараджэння паэта Пятра Фёдаравіча Прыходзькі. Прапануем пагартаць архіўныя старонкі яго асабовай справы сябра Саюза пісьменнікаў.

У справе захоўваецца ліст 1946 года да старшыні СП БССР Міхася Лынькова:

Добры дзень, Міхаіл Ціханавіч!

Пішу Вам з Слуцка, дзе знаходзіцца наша армейская рэдакцыя ўжо другі месяц. З дэмабілізацыяй справа затрымалася і невядома што будзе. Трэба пачынаць хадатайства зноў. У нас, у штабе арміі, суспроць таго, каб мяне ўволіць, звальняюць толькі тых, хто ім не патрэбен і хто не хоча звальняцца. А мне так хочацца зноў вярнуцца да жыцця, да творчасці, да ўпартай працы. Пісаць у арміі на беларускай мове, дзе яе не разумеюць, ды яшчэ ў такім асяроддзі, зусім немагчыма.

Я Вас прашу, Міхаіл Ціханавіч, напішыце, калі ласка, пісьмо члену Ваеннага Совета Беларускага Ваеннага Округа генерал-лейтэнанту Бабійчуку пісьмо з просьбай, каб мяне дэмабілізавалі. (Яго адрас: г. Бабруйск, Штаб Бел. округа). Калі б я да Вас спачатку звярнуўся і вы напісалі, я ўпэўнен, што ўжо быў бы цывільным. Яны любяць гаварыць толькі з аўтарытэтнымі людзьмі. Гэта самае вышэйшае ў нас начальства. Яно можа зрабіць усё - і вывесці ў жыццё, і адарваць ад яго. Другая справа - вайна. А цяпер жа кожны чалавек павінен быць на сваём месцы.

Міхаіл Ціханавіч! З тога часу, як мы гаварылі з вамі аб маім прыёме ў Саюз прайшло ўжо чатыры месяцы. Кніжка мая здадзена ўжо ў набор. Я прашу Вас разглядзець маю заяву на Праўленні. Я аддаў яе Кавалёву. Танк узяў мой зборнік і сказаў, што зробіць інфармацыю аб маіх вершах. Прыём у Саюз, бязумоўна, паскорыць дэмабілізацыю.

Я зараз працую над новымі вершамі. Паэму "Майсурадзэ" здаў у "Полымя", дзе ўжо запланіравалі ў нумар. Калі будзе Праўленне, я дамовіўся з Кавалёвым, каб мне паведамілі. А калі мяне ў той час пашлюць у камандыроўку, дык можна і без мяне. 
Жадаю ўсяго добрага. Будзьце здаровы.

Капітан Пятро Прыходзька

Мой адрас. Г. Слуцк. П.п. 64585 А
Рэдакцыя

2_p.jpg

Заява на ўступленне ў СП БССР.


3_p.jpg

Выпіска з пратакола паседжання Праўлення СП аб прыёме П. Прыходзькі ў пісьменніцкую арганізацыю.


1_p.jpg

Урывак з ліста да Паўла Кавалёву аб спрыянні дэмабілізацыі паэта. 1949 год.


Пятро Прыходзька. Беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся 25.2.1920 г. ў в. Алышоў. Скончыў Магілёўскую газетную партыйную школу (1938), Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1956). У 1940-1954 гг. у Савецкай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1954 г. працаваў у часопісе “Беларусь”, газетах “3вязда”, “Літаратура і мастацтва”, на Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, у выдавецтвах “Беларусь” (1967-1972) і “Мастацкая літаратура” (1972-1980). Друкуецца з 1936 г.  Аўтар зборнікаў вершаў і паэм: “Голас сэрца” (1947), “Салдаты міру” (1951), “Ранак над Эльбай” (1952), “Цёплы каравай” (1960), “Вішнёвы агонь” (1963), “Сонца раней узышло” (1967), “Калінавыя зоры” (1969), “Прызнанне” (1970), “Нездадзеныя вышыні” (1972), “На пераправе” (1974), “Плацдарм” (1978), “Лісты з паходаў” (1980), “Вячэрняя праверка” (1982), “Парог памяці” (1984, літаратурная прэмія імя А.Куляшова 1985), “Апаленыя вёрсты” (1986), “Водгулле грому” (1989), “Споведзь любові” (1990), “Па слядах маланкі” (1991) і інш. Памёр 30 лістапада 2006 года.



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------