Навіны

Барыс Пятровіч, фота baj.by
Барыс Пятровіч Сачанка нарадзіўся 17 ліпеня 1959 года ў в. Вялікі Бор Хойніцкага раёну Гомельскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1984). Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку: «Гомельская праўда», «Звязда», «Літаратура і Мастацтва», часопісе «Полымя». З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

«Праца ў „Гомельскай праўдзе“ — доўгіх шэсць гадоў. Пры ўсім пры тым — слаўныя былі часы. Пачалася перабудова. Пры газеце мы з Сяргеем Дубаўцом стварылі моладзевае аб’яднанне, якое потым перарасло ў гомельскую „Талаку“, якая існуе і па сёння і на базе якой узраслі ці не ўсе дэмакратычныя суполкі ды партыі гораду. Дзіўна, але беларускамоўнай моладзі ў, здавалася б, самым русіфікаваным беларускім краі аказалася нямала. „Мы будзем змагацца за незалежную Беларусь нават са зброяй у руках“, — наіўна гаварылі мы між сабою. І ніхто не думаў, што „волат на гліняных нагах“ і сам разваліцца праз пяць гадоў. Такім чынам, менавіта там, у Гомелі, адбылося і маё канчатковае далучэнне да незалежніцкага руху… У 1990 годзе пераехаў у Мінск. Спачатку на працу ў „Звязду“, а праз чатыры месяцы перайшоў у „ЛіМ“. Дыхалася тут лягчэй, ды і сама праца была больш творчай. Прыдумаў сабе рубрыку „Кола дзён“, якую рабіў фактычна адзін… З 1997 года далучыўся да праваабарончага руху, да „Вясны“ Алеся Бяляцкага. Як журналіст і рэдактар да апошняга часу рабіў „вясноўскі“ бюлетэнь „Права на волю“ (1998—2010).» (Тамковіч А. Жыццё Барыса Пятровіча // «Новы Час»).

Калі ў 2002 годзе беларуская ўлада вырашыла шчыльна заняцца творчай інтэлігенцыяй, літаратурныя і мастацкія выданні, што належалі дзяржаве, былі аб’яднаныя ў холдынг з жорстка структураванай сістэмай кіравання і адназначнай ідэалагічнай скіраванасцю — лаяльнасцю да дзеянняў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі вялікая колькасць літаратараў была вымушаная пакінуць месца сваёй працы. Гэтаксама зрабіў Барыс Пятровіч.

У 2002 годзе ён заснаваў і стаў галоўным рэдактарам новага літаратурнага часопіса «Дзеяслоў», які за адносна кароткі час здолеў заваяваць папулярнасць і вядомасць у краіне, зрабіўшыся самым аўтарытэтным незалежным літаратурна-мастацкім выданнем Беларусі. Вакол «Дзеяслова» аб’ядналіся самыя знакамітыя ў краіне пісьменнікі, а таксама перспектыўныя маладыя аўтары, што дало магчымасць паўнавартасна адлюстроўваць сучасны літаратурны працэс.

У снежні 2011 г. Барыс Пятровіч абраны старшынёй Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» — найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі, што аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 450 сяброў. 

Барыса Пятровіча называюць яскравым прадстаўніком экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры, які ў творчасці спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі.

Дэбютаваў апавяданнем «Успамін. Яблыкі» у 1988 (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасце быць» (2004), «Жыць не страшна» (2008), «Піліпікі» (2009), «Плошча» (2010), «Спакушэнне» (2013), «Спачатку была цемра» (2013), «Пуціна» (2015), «Ідзі адзін» (2019).

«Міф, які стварае Барыс Пятровіч, адначасова і ўніверсальны, і беларускі. Прастора дзеяння тэкстаў заўсёды Беларусь, але гэтая Беларусь успрымаецца не як правінцыя, а як цэнтр, і герой не маргінал, а чалавек сусвету… Адметная рыса творчасці Барыса Пятровіча — сінтэз набыткаў сусветнай культуры і аўтахтоннай, аўтэнтычнай беларушчыны… Барысу Пятровічу ўдаецца спалучаць неспалучальнае — традыцыйную „вясковую“ прозу і інтэлектуальную, пошукавую плынь» (Людміла Рублеўская).

«Барыс Пятровіч мае выключнае стылістычнае чуццё, адметнасць якога ўкаранёная ў здольнасці абіраць адзіна магчымыя словы для аднаўлення ў вобразе прынцыпова значных з’яваў… Талент стыліста шчасліва лучыцца з майстэрствам сюжэтабудавання: Барыс Пятровіч здольны вылушчыць ядро арыгінальнай ідэі з фабулы, здавалася б, ужо даўно і безнадзейна змучанай мастакоўскімі эксплуататарскімі захадамі.» (Ірына Шаўлякова).

«У творах Барыса Пятровіча адчуваецца рэальнае духоўнае быццё… Быццё пазачасавае, так бы мовіць, спрасаванае ў імгненнях вечнасці, і ў канкрэтна пазначаным часе, у сучаснасці, пазнавальнай і відавочна рэальнай. Хаця пісьменнік умее рэальнае выштурхнуць у закрэсленае, няўстойлівае, прапануе адчуць бязмежнасць праў, думак, мрояў» (Ала Сямёнава).

Творы Барыса Пятровіча перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы. Сярод найбольш удалых перакладаў сталіся творы «Плошча» і «Фрэскі» (Barys Pjatrovitj, «Fresker». Malmö (2008); Barys Pjatrovitj «Torget», Malmö, (2011) пераствораныя па-шведску Дзмітрыем Плаксам. Водгукі чытача і крытыкаў былі прыхільнымі і шматлікімі.

«Барыс Пятровіч — мадэрніст, такога ж кшталту, як Маякоўскі і Бруна К. Эйер — глыбокі рамантык, які не пазбягае ні асабістага, ні палітычнага» (Кайса Эбэр Ліндстэн, «Гётеборгс-Постэн»)

Літаратурная аглядальніца адной з найбуйнейшых шведскіх газет «Сьвенска Дагбладэт» Ёганна Ліндблад прапануе цёпла папляскаць выдавецтву, якое прадставіла шведскім чытачам настолькі актуальнага аўтара.


Прызнанне:
1992 год — прэмія часопіса «Маладосць» за кнігу «Ловы»
2008 год — прэмія «Гліняны Вялес»
2019 год — узнагароджаны медалём да стагоддзя БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі


Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Барыса Пятровіча з днём нараджэння, зычыць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя кнігі!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------