БАЖ прэзентаваў Віртуальную галерэю Аляксандра Тамковіча

Аляксандр Тамковіч. Фота: gallery.baj.by
Віртуальную галерэю напоўнілі творы вядомага публіцыста Аляксандра Тамковіча, якія ўжо выходзілі ў свет на паперы ў выглядзе 14 кніг, а таксама размяшчаліся ў перыядычных выданнях, у тым ліку і на старонках «Новага часу».

Прэзентацыя праходзіла ў канферэнц-залі Green City Hotel. Яе наведалі шматлікія героі публікацый Аляксандра Тамковіча, сярод якіх былі Алена АнісімАлег ВолчакАлесь Камоцкі, Жана Літвіна, Андрэй Курэйчык, Вольга Бабак ды іншыя.

Аляксандр Тамковіч працаваў карэспандэнтам газеты «Во славу Родины», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Свободные новости». У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету «День». З 2000 года – сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 года – сябра беларускага ПЭН-цэнтра. З 2012 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаранкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча.


Новы час