Навіны
Колькасць папяровых асобнікаў комікса абмежавана, таму арганізатары праекта «Я бачу!» паклапаціліся аб тым, каб усе ахвотныя маглі прачытаць яго ў электроннай версіі. Пакуль выйшла толькі першая частка серыі «Погляду ў мінулае». Другая з’явіцца ў снежні, але ў эксклюзіўным сцікерпаку ўжо можна ўбачыць яе герояў.
Гісторыя пачынаецца напрыканцы летніх вакацый на гарышчы невялікага дачнага доміка, дзе Алеся знаходзіць стары дзённік свайго дзядулі-вучонага і яго акуляры, пасля чаго жыццё дзяўчынкі становіцца падобным да прыгодніцкага дэтэктыву з сакрэтнымі шыфрамі і тайнікамі. Яна расказвае пра сваю знаходку сябрам Іллі і Багдану, і яны таксама падключаюцца да расследавання Алесі.
Аўтары «Погляду ў мінулае» – прадстаўнікі творчага аб’яднання «Сучасны комікс» Мікіта Сеннікаў і Вольга Алданава (ілюстрацыі да аповеду стварыла таксама яна).
«Сучасны комікс» – адзіная ў нашай краіне суполка, куды ўваходзяць усе беларускія аўтары, якія папулярызуюць комікс-культуру на роднай мове
Чытачы, якія захочуць стварыць уласныя апавяданні ў малюнках, могуць адправіць іх на электронны адрас moderncomicsby@gmail.com аўтарам – яны вельмі чакаюць фан-арт работ. Найлепшыя з дасланых работ будуць апублікаваныя на старонках комікса.
Комікс разлічаны на дзіцячую аўдыторыю ад дзесяці гадоў, і яго сюжэт звязаны з тэмай праекта «Я бачу!» – клопатам аб зроку. Захапляльныя прыгоды герояў дапоўнены спецыяльнымі рэбусамі і практыкаваннямі для вачэй. Арганізатары праекта ўпэўнены: усё гэта дапаможа юным чытачам не толькі пранікнуцца сюжэтам, але і карысна правесці час.
Партнёрам выпуску серыі «Погляд у мінулае» выступіла кампанія OZ. У кнігарнях гэтай сеткі ў Мінску (пр-т Пераможцаў, 3) і ў Віцебску (вул. Леніна, 65) яшчэ можна атрымаць друкаваную версію комікса.ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: МАРВЭЛ, ПАСУНЬСЯ! У БЕЛАРУСІ ВЫЙШАЎ ДЗІЦЯЧЫ КОМІКС КАРЫСНЫ ДЛЯ ВАЧЭЙ
Даведка
«Я бачу!» – маштабны дабрачынны праект па дыягностыцы і раннім выяўленні захворванняў органаў зроку ў дзяцей з сельскай мясцовасці ў Беларусі. Ён рэалізуецца Беларускім дзіцячым фондам і кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 2016 па 2018 гг. у рамках праекта дактары агледзелі 36 800 школьнікаў у Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. У 2019 г. афтальмолагі працуюць на Віцебшчыне і да канца года плануюць абследаваць дзяцей ва ўсіх сельскіх раёнах вобласці.
Будзьма Беларусамі
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------