Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла Святлана Алексіевіч

Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. За такое рашэнне прагаласавалі на агульным сходзе арганізацыі, які праходзіць сёння ў Мінску. Папярэдняя кіраўніца ПЭН-цэнтра паэтка Таццяна Нядбай застаецца на пасадзе першай намесніцы, а другім намеснікам абраны паэт Андрэй Хадановіч, які раней таксама ачольваў цэнтр.

На пасаду трэцяга намесніка абралі паэтку і перакладчыцу Марыю Мартысевіч.


https://euroradio.fm/