«Блакадная кніга»: парушыць змову маўчання

Сустрэча аўтараў кнігі з чытачамі. Фота: Аляксей Варфаламееў. РИА Новости
40 гадоў таму, у 1979 годзе, у маскоўскім выдавецтве «Советский писатель» нікчэмна малым па савецкіх мерках накладам 30 тысяч асобнікаў пабачыла свет першае выданне «Блакаднай кнігі» Алеся Адамовіча і Данііла Граніна.

Ідэя стварыць кнігу пра тое, што было перажыта насельніцтвам Ленінграда, належала беларускаму пісьменніку А. Адамовічу: у 1975 годзе выйшла кніга «Я з вогненнай вёскі...», напісаная Адамовічам сумесна з Янкам Брылём і Уладзімерам Калеснікам, – жыхары спаленых нямецкімі акупантамі вёсак распавядалі ў ёй свае гісторыі.

Гісторыя блакаднага Ленінграда павінна была стаць такой жа народнай кнігай.

Збіраючы матэрыял, Адамовіч і Гранін прыходзілі да ленінградцаў, у іх камунальныя кватэры, якія часцяком і праз трыццаць гадоў захоўвалі сляды блакады.

Пазней блакаду Гранін назаве «эпапеяй пакут чалавечых».

У сапраўднай трагедыі гіне не герой – гіне хор. Дзякуючы «Блакаднай кнізе» – упершыню загаварыў хор. Галасамі простых гараджан загаварыў Ленінград смяротнага зімы 1941-1942 гадоў.

Апавяданні відавочцаў адной з найвялікшых гуманітарных катастроф ХХ стагоддзя сталі для Адамовіча і Граніна наймацнейшым эмацыйным узрушэннем і шмат у чым – адкрыццём. Пісьменнікі даволі хутка зразумелі, што публікацыя кнігі, якую яны задумалі, сутыкнецца з сур'ёзнымі цяжкасцямі. Занадта адрозніваліся Блакадная памяць і Блакадная праўда простых людзей ад пафасу пераможнага гераізму, прынятага ў афіцыйным савецкім ваенным дыскурсе, ад прадпісанага афіцыёзам канону.

Лёс «Главаў з Блакаднай кнігі» (назва часопіснага варыянту) вырашалася ў ЦК КПСС. Публікацыя часткі першай павінна была адбыцца ў № 7 і № 8 часопіса «Новый мир» за 1977 год, аднак была спыненая Аддзелам прапаганды ЦК КПСС па запісцы з Галоўнага ўпраўлення па ахове дзяржаўных таямніц у друку пры Савеце міністраў СССР (грыф «Сакрэтна»). Больш за ўсё ўладу не задавальняла «так званая праўда факту», згадка самімі блакаднымі людзьмі колькасці ахвяраў голаду, недастатковае асвятленне клопату партыі і ўрада аб жыхарах гораду.

Праз паўгода ў № 12 «Нового мира» выйшаў фрагмент кнігі з цэнзурнымі праўкамі і выняткамі. У 1979 годзе ў выдавецтве «Советский писатель» выйшла падвергнутая цэнзуры частка першая «Блакаднай кнігі». Толькі ў 1981 годзе ў № 11 часопіса «Новый мир» зʼявілася даўно ўжо гатовая да публікацыі частка другая.

Такім чынам была перарвана «змова маўчання вакол Ленінграда» (В. Бергольц).

На беларуcкую мову «Блакадная кніга» была перакладзена ў 1985 годзе Міхаілам Дубянецкім.

Наталля Сакалоўская. Цалкам артыкул можна прачытаць тут.

colta.ru