"Чакае перамога нас": "Літаратурная Беларусь" напярэдадні вясны

Стаў даступны электронны варыянт новага выпуску "Літаратурнай Беларусі", нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час". З гэтага месяца "Літаратурку" ужо немагчыма купіць у шапіках "Белсаюздруку", бо сетка разарвала дамову з газетай "Новы Час". Выпісвайце тыднёвік, пакуль ёсць такая мажлівасць!

У №2 "Літаратурнай Беларусі" за 2021 год:


ГУТАРКА: размова Вікторыі ЧАПЛЕВАЙ з пісьменніцай Вольгай БАБКОВАЙ «Жывём, хоць і дыхаць цяжка».

ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Марыі БАРАВІК «Ноч Айчыны» і «Прыход дня» Таццяны ЯЦУК.

ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Помнік».

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Аляксея КАРПЕНКІ «Водціск быцця».

ЧЫТАЛЬНЯ: урывак з аповесці Янкі ТРАЦЯКА «Спецзаданне».

ЛІРА: вершы Сяргея ВАГАНАВА, Андрэя СТАЛЬМАКОВА і Ігара ШАРАЯ.

ПРОЗА: «Жаночыя гісторыі» Алены ВЕШТОРТ.

ФОРУМ: фантастычнае апавяданне «Сказ пра Кіджандон-II» Сяргея БЕЛАЯРА і «вершамудрасці» Уладзіміра КАРОТКАГА

КРЫТЫКА: роздум Валера ГАПЕЕВА пра кнігу Юльяны ПЯТРЭНКА «Харунжы».


Спампаваць нумар (1,98 Мб) 



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"