Навіны


9 чэрвеня на дыстанцыйным пасяджэнні Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" была прынятая заява ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі.

5 чэрвеня ў беларускім урадзе адбыліся чарговыя кадравыя перастаноўкі, наступствам якіх, мяркуюць незалежныя эксперты, можа стаць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне. Гэта знайшло пацвярджэнне ўжо ў першых выказваннях новапрызначаных чыноўнікаў. У прыватнасці, міністр інфармацыі Ігар Луцкі ў інтэрв'ю сфармуляваў новую стратэгію свайго ведамства ў «абмежаванні насельніцтва ад інфармацыі, якая наносіць шкоду дзяржаве». Крыніцай такой інфармацыі міністр палічыў «інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, старонкі сайтаў, відэахостынгі». «Забіць галаву вельмі проста, лічбавы шум досыць сур’ёзна ўплывае на розумы. Задача перш за ўсё дзяржаўных СМІ — разбураць гэты лічбавы шум і даносіць праўдзівую інфармацыю», — сказаў Ігар Луцкі.

Дзеянні па «абмежаванні насельніцтва ад інфармацыі, якая наносіць шкоду дзяржаве» ужо знайшлі свой працяг у затрыманні і пакаранні адміністратыўным арыштам незалежных журналістаў і відэаблогераў, якія здымалі сюжэты пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі. Такім чынам, праца Міністэрства інфармацыі па “разбурэнні лічбавага шуму” цесна спалучаная з працай Міністэрства ўнутраных спраў па выкараненні прадстаўнікоў незалежных СМІ і блогераў з удзелу ў асвятленні перадвыбарчага працэсу. Прымяняюцца і правакацыйныя дзеянні з мэтай прыцягнення найбольш актыўных блогераў да крымінальнай адказнасці і абвастрэння абстаноўкі.

Рада ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” лічыць такія дзеянні грубым парушэннем свабоды выказвання і самавыяўлення ў Беларусі, чарговым наступам на вольнае слова. Арышты грамадзян, якія імкнуцца данесці праўдзівую інфармацыю нашаму народу, а таксама пагрозы адключэння і ліквідацыі незалежных каналаў камунікацыі з’яўляюцца яскравым сведчаннем парушэння гарантаваных Канстытуцыяй правоў і неабгрунтаваных рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірнага пратэсту.

Артыкул 33 нашай Канстытуцыі недвухсэнсоўна сцвярджае: “Кожнаму гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Ніхто не можа быць прымушаны да выказвання сваіх перакананняў або адмовы ад іх. Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца”. Сябры Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў заклікаюць беларускія ўлады спыніць парушэнне Канстытуцыі, пераслед прадстаўнікоў незалежных СМІ, журналістаў, відэаблогераў і ўсіх грамадзян, якія адкрыта і шчыра выказваюцца пра сітуацыю ў краіне. 

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў
9 чэрвеня 2020 г.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------