Часопіс «Верасень» працягвае вандроўкі па Беларусі
Дата публікацыі: 26.11.2019
5601

У Лагойску творчыя сустрэчы прайшлі ў Лагойскай СШ № 1 і Лагойскай гімназіі. У Барысаве паэтаў віталі ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і Барысаўскай гарадской бібліятэцы № 1. А ў Іўі сустрэчы адбыліся ў Іўеўскай сярэдняй школе і Іўеўскай гімназіі. Сустрэчы прысвячаліся выхаду юбілейнага, 20-га, нумару часопіса «Верасень».
Пытайце «Верасень» № 20 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце «Верасень» на сайце: kamunikat.org
Дасылайце свае творы ў часопіс на адрас: verasenchas@gmail.com.
Фота з Facebook Эдуарда Акуліна.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя


