Часопіс «Верасень» працягвае вандроўкі па Беларусі

«Трэба любіць беларускую літаратуру, бо яна не толькі твая родная, але і ўзбагаціла сусветную літаратуру. Калі ў мяне пытаюцца, што такое сучасная беларуская літаратура, я адразу называю: Кузьма Чорны – аўтар рамана «Сястра», Уладзімір Дубоўка са сваёй дзівоснай паэзіяй, той жа Лукаш Калюга. Яны – нашы сучаснікі, таму што яны ўзбагацілі не толькі беларускую літаратуру, але ўвогуле – еўрапейскую літаратуру адметным стылем. Такога стылю не было да іхнага з’яўлення. І таму яны вечныя сучаснікі», – кажа Леанід Дранько-Майсюк.

У Лагойску творчыя сустрэчы прайшлі ў Лагойскай СШ № 1 і Лагойскай гімназіі. У Барысаве паэтаў віталі ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і Барысаўскай гарадской бібліятэцы № 1. А ў Іўі сустрэчы адбыліся ў Іўеўскай сярэдняй школе і Іўеўскай гімназіі. Сустрэчы прысвячаліся выхаду юбілейнага, 20-га, нумару часопіса «Верасень».

Пытайце «Верасень» № 20 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце «Верасень» на сайце: kamunikat.org
Дасылайце свае творы ў часопіс на адрас: verasenchas@gmail.com.

Фота з Facebook Эдуарда Акуліна.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя