Чэрвеньскае паседжанне Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

6 чэрвеня ў культурніцкай прасторы "Тартак" адбылося чарговае паседжанне Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Новым сябрам арганізацыі стала празаік Ксенія Шталенкова, адноўлены ў шэрагах СБП Сяргей Рублеўскі.

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч паведаміў пра правядзенне ў Мінску Генеральнай асамблеі Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады, правадзейным чальцом якой з'яўляецца наша арганізацыя з 2010 года.

Была абмеркаваная дзейнасць абласных аддзяленняў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"