Чэрвеньскае пасяджэнне Рады СБП
Дата публікацыі: 13.06.2019
2696

Падчас пасяджэння Рады: Барыс Пятровіч, Сюзанна Паўкштэла, Аксана Спрынчан, Віктар Варанец
Сёння на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра адбылося чарговае пасяджэнне кіроўнага органу ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", на якім былі разгледжаны бягучыя пытанні жыцця арганізацыі. Па прадстаўленні старшыні Прыёмнай Камісіі СБП былі разгледжаны, а пасля таемным галасаваннем былі ўхваленыя кандыдатуры на ўступленне ў сябры СБП. Новымі сябрамі арганізацыі сталіся Віктар Варанец, Алена Панкратава (Струвэ), Галіна Самойла (Зяневіч).
Рада СБП прызнала неабходным стварэнне Секцыі мастацкага перакладу ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і прызначыла старшынёю новастворанай секцыі перакладчыцу Надзею Кандрусевіч.
Акрамя таго, падчас пасяджэння была разгледжана праца секцый і таварыстваў пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", а таксама ўручаныя віншавальныя адрасы юбілярам Міколу Яцкову і Аляксею Філатаву.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"