29 чэрвеня — канцэрт у межах кампаніі «Вуліца Барадуліна»

Кампанія мае на мэце прысваенне імя Р. Барадуліна адной з вуліц у Мінску і на радзіме паэта – у горадзе Ушачы.

Разам з тым Савету Міністраў прапануецца даручыць Мінскаму гарвыканкаму, Міністэрству культуры і Ушацкаму райвыканкаму:

- устанавіць мемарыяльную дошку ў Мінску, на доме, у якім жыў Р. Барадулін; 

- прысвоіць імя Р. Барадуліна школе ў г. Ушачы; 

- адкрыць літаратурны музей або філіял музея Рыгора Барадуліна; 

Падпісацца за ўвекавечанне памяці Паэта можна тут альбо тут.

У межах кампаніі 29 чэрвеня а 19.00 у клубе «Графіці» адбудзецца фестываль, на якім выступяць наступныя беларускія гурты:

* Re1ikt
* TESAURUS
* Leibonik band
* HAINA

Уваход на фестываль вольны!

Пабачымся на фестывалі!

nn.by