Чытай лютаўскі выпуск "Літаратурнай Беларусі"! (+PDF)

Стаў даступны электронны варыянт лютаўскага выпуску штомесячніка "Літаратурная Беларусь", нашага традыцыйнага дадатку да газеты "Новы Час".

У нумары:

ПАМЯЦЬ: да 90-годдзя Яраслава Пархуты — роздум Васіля Жуковіча

ПАЭЗІЯ: новыя вершы Анатоля Вярцінскага і «Замова на беларускую мову» ўкраінкі Святланы Караненка

ПРОЗА: апавяданне «Адшчапенец» Мікалая Мароза

ПАЭЗІЯ: вершаваныя нізкі Людмілы Рублеўскай і Зміцера Захарэвіча

ШКАЛЯРЫЙ: чарговыя апавяданні з будучай кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя»

ПЕРАКЛАД: апавяданне нобелеўскага лаўрэата Уладзіслава Рэйманта «Ворыва»

ЭСЭ: Мікола Сянкевіч са згадкамі пра бацьку і мінулае

КРЫТЫКА: рэцэнзія Эдуарда Дубянецкага на кнігу Анхелы Эспіноса Руіс «Колер крылаў»

СПАДЧЫНА: Анатоль Сідарэвіча пра зямлю і словы Івана Лагвіновіча

СВЕТ: навіны замежнага літаратурнага жыцця


СПАМПАВАЦЬ НУМАР ЦАЛКАМ (2,3 Мб)


Прыемнага чытання!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"