Cправаздачнасць аб дзейнасці ГА "СБП", а таксама паступленні і размеркаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці

    АСНОЎНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ

ПРАВЕДЗЕНЫЯ ГА“САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ”

у перыяд з 1.03.2020 па 28.02.2021


У справаздачны перыяд дзейнасць ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (далей – ГА “СБП”) вялася ў адпаведнасці з планам, зацверджаным чарговым З’ездам і пасяджэннямі Рады ў асноўным па трох накірунках: арганізацыйным, міжнародным і выдавецка-папулярызатарскім.

    

Арганізацыйная дзейнасць


Дзейнасць ГА “СБП” забяспечваецца Сакратарыятам (старшыня і намеснікі старшыні), Радай, Прыёмнай і Рэвізійнай камісіямі, а таксама старшынямі пяці абласных аддзяленняў.

- Падрыхтоўка і правядзенне паседжанняў Рады ГА “СБП” (штоквартальна на працягу года). За гэты час прайшло чатыры пасяджэнні Рады ГА “СБП”, на якіх абмяркоўваліся надзённыя пытанні і прымаліся новыя сябры ў склад аб’яднання.

- Праца Прыёмнай камісіі (перыядычна раз у квартал разглядалася творчасць літаратараў, прэтэндэнтаў на ўступленне ў ГА “СБП”.

-                     Дзейнасць Брэсцкага, Віцебскага, Гродзенскага, Гомельскага і Магілёўскага абласных аддзяленняў ГА “СБП” і правядзенне паседжанняў іх праўленняў (не радзей чым 1 раз у 3 месяцы).

-                     Арганізацыя і правядзенне выступленняў членаў ГА “СБП” у Мінску і рэгіёнах Беларусі (на працягу года).

-                     Правядзенне вечарын з нагоды юбілейных датаў членаў ГА “СБП”;

-                     ГА “СБП” надае вялікую ўвагу захаванню памяці пра літаратараў, клопату пра культурную спадчыну, а таксама святкаванню юбілеяў вядомых пісьменнікаў;

-                     Праца ў галіне аўтарскага права. Праз адмыслова створаны раздзел на сайце арганізацыі ідзе інфармаванне сяброў арганізацыі. На ўсе пытанні адказвае і дае парады кваліфікаваны спецыяліст;

-                     ГА “СБП” у сваёй штодзённай дзейнасці кіруецца палітыкай гендэрнай роўнасці. Ідзе праца на павелічэнне колькасці жанчын як ускладзе камісій і секцый, так і агулам сярод сяброў арганізацыі;

-                     Арганізацыя працы Школы маладога літаратара з выступленнямі на майстар-класах вядомых беларускіх і замежных літаратараў (на працягу года). У Школе ГА “СБП” вучацца 20 навучэнцаў – маладых літаратараў;

-                     Ва ўсіх абласных аддзяленнях выйшлі альманахі і прайшлі іх прэзентацыі;

-                     Арганізацыя і правядзенне грамадска-культурніцкіх мерапрыемстваў і публікацый у СМІ і сайце ГА “СБП” з нагоды юбілеяў пісьменнікаў (на працягу года);

-                     Сумесна з іншымі арганізацыямі правядзенне літаратурных прэмій, фестываляў і конкурсаў, сярод іх:

а) літаратурная прэмія імя М. Багдановіча “Дэбют” – у намінацыях паэзія, проза і пераклад (на працягу года);

б) літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца за лепшую кнігу прозы (на працягу года);

в) прэмія за лепшую кнігу ў галіне дзіцячай літаратуры імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч) (на працягу года);

г) літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова;

д) Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова з удзелам паэтаў і перакладчыкаў Беларусі, Украіны, Літвы, Расіі, Швецыі. У гэтым годзе, у сувязі з пандэміяй быў упершыню праведзены ан-лайн;

ж) штогадовыя літаратурныя чытанні “Бабіна лета Ніны Мацяш”, арганізацыя і правядзенне іх у Белаазёрскім доме культуры;

з) конкурс сярод маладых літаратараў “Экслібрыс”, які ладзіцца кожны год і кожны год прысвечаны пэўнай галіне літаратуры. Мэтай конкурсу з’яўляецца актывізацыя маладых літаратараў, адкрыццё новых імёнаў у літаратуры і яе развіццё;

- Працягвалася супраца з беларускімі літаратурнымі і культурніцкімі праектамі: “Дзеяслоў”, “Будзьма беларусамі!”, “Прайдзісвет”, “Літаратурная Беларусь”, “Мова нанова” і інш. (на працягу года).

- Віншаванні літаратараў з юбілеямі паштоўкамі і праз сайт ГА “СБП” (перыядычна на працягу года).

    

Міжнародная дзейнасць


-                     Удзел ГА “СБП” як правадзейнага члена ў працы Еўрапейскай пісьменніцкай Рады (на працягу года);

-                     Удзел у працы Балтыйскага саюзапісьменнікаў і перакладчыкаў(на працягу года);

-                     ГА “СБП” працягвае падтрымліваць сувязі з міжнароднымі арганізацыямі і Саюзамі пісьменнікаў у іншых краінах: з Нацыянальным саюзам пісьменнікаў Украіны, Саюзамі пісьменнікаў Літвы, Швецыі, Польшчы, Нарвегіі(на працягу года). У Беларусі працягвае выдавацца беларуска-ўкраінскі літаратурны альманах “Справа”.Кнігі беларускіх аўтараў перакладаліся на ўкраінскую, польскую, рускую, англійскую,нямецкую і інш. мовы.Удзельнікі з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Швецыі штогод прымаюць удзел у Міжнародным паэтычным фестывалі імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” і іншых мерапрыемствах Саюза;

-                     Пашырэнне сувязяў ГА “СБП” са згуртаваннямі беларусаў у Польшчы. Ладзяцца сумесныя праекты з бібліятэкай Kamunikat.org, штотыднёвікам “Ніва”, праводзяцца сумесныя візіты аўтараў, штогадовыя сустрэчы беларускіх і польскіх аўтараў;

    

Выдавецка-папулярызатарская і інфармацыйная дзейнасць


-                     Каардынацыя выдання літаратурнага часопіса “Дзеяслоў” (выходзіць 1 раз у два месяцы). Прэзентацыі часопіса праходзілі напрацягу ўсяго года як у Мінску, так і ў рэгіёнах.

-                     Перыядычная падрыхтоўка і выданне сумесна з ПУВП “Час навінаў” літдадатка ГА “СБП” “Літаратурная Беларусь”(1 раз на месяц, 12 стар. фармата А3. Апублікавана 12нумароў(на працягу года).

-                     Укладанне, падрыхтоўка-рэдагаванне і выданне чарговых альманахаў абласных аддзяленняў ГА “СБП” “Жырандоля” (Брэст), “Ратуша” (Віцебск), “Палац” (Гомель), “Новы замак” (Гродна), “Брама” (Магілёў).

-                     Праца па ўкладанні і пошуку сродкаў на выданне чарговых альманахаў абласных аддзяленняў ГА “СБП”, выданняў серыі “Кнігарня пісьменніка” і падсерый “Каляровы ровар” (кнігі для дзяцей), а таксама “Пункт адліку” (дэбюты).

Летам быў паўторна прэзентаваны аўдыёпраект “Лета з Быкавым” (кнігі былі прадстаўленыў папулярных аўдыёфарматах, у тым ліку для iPhone, iPod, iPad) і е-books. Акцыя распачалася напярэдадні 19 чэрвеня, Дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, і працягвалася ўсё лета.

- Адміністраванне і штодзённае інфармацыйнае папаўненне сайта ГА “СБП” www.lit-bel.org (на працягу года).



СПРАВАЗДАЧА ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” за 2020 г.


На разліковых рахунках ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” па стане на:

Ø 01.01.2020 г.       300,52 бел.руб.

Даходы арганізацыі за перыяд з 01.01.2020 г. па 31.12.2020 г. складаліся з дабрачынных ахвяраванняу і членскіх унескаў, якія паступілі на разліковы рахунак ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у памеры 24 658 беларускіх рублёў 00 капеек.

Ахвяраванні выкарыстоўваліся на статутную дзейнасць, утрыманне штатнага апарата i офіса.

За перыяд з 01.01.2020 г. па 31.12.2020 г. выдаткі на утрыманне штатнага апарата i офіса склалі:

Заработная плата

16883,76

Адлічэнні ў фонд сацыяльнай занятасці насельніцтва

6298,22

Адлічэнні ў Белдзяржстрах

107,99

Падаходны падатак

931,1

За банкаўскія паслугі

592,51

Усяго на утрыманне офісу і аппарату

24 813,58

На разліковым рахунку ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” па стане на

Ø 31.12.2020 г    144,94 бел. руб.

Галоўны бухгалтар Шынкевіч В. Л.

 



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"