Да 90-годдзя: у Мінску ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча
Дата публікацыі: 30.09.2021
1813

Ніл Сымонавіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў в. Слабада Лагойскага раёну. Выдаў дзясяткі кніг вершаў, перакладаў, публіцыстыкі, фалькларыстычных і літаратуразнаўчых даследаванняў. Яму, як прафесару БДУ, дэпутату Вярхоўнага савета, кіраўніку Саюза пісьменнікаў у 1980-я гады, было даручана працаваць з праектам найважнейшага Закона “Аб мовах”.
Да апошніх дзён Ніл Сымонавіч жыў справамі Саюза беларускіх пісьменнікаў — прапаноўваў творы, даваў інтэрв’ю, адгукаўся на новыя нумары “Дзеяслова”, тэлефанаваў і запрашаў у госці. Яго не стала 29 сакавіка 2016 года.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"